9 мая штогод у нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Перамогі. Ён бясконца дарагі беларускаму народу, які разам з мільёнамі савецкіх людзей абараніў у Вялікай Айчыннай вайне суверэнітэт сваёй краіны.
Вялікая Перамога прынесла доўгачаканы мір, свабоду, яна явіла найярчэйшыя прыклады гераізму і патрыятызму.
Запрашаем да прагляду кніжнай выставы на абанеменце мастацкай літаратуры «Вечны агонь на старонках кніг» (2 паверх, 202 каб.), а таксама тэматычнай выставы «Перамога, якая нас яднае» ў фае галоўнага корпуса ўніверсітэта (2 паверх).
Міру і дабра вашаму дому!
З Днём Перамогі!
