У актавай зале ВДМУ адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета ўніверсітэта. На мерапрыемстве прайшло ўшанаванне ветэранаў працы.
У адрас тых, хто доўгія гады прысвяціў універсітэту, гучалі словы шчырай удзячнасці, а самым дастойным былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Сярод узнагароджаных – Галіна Анатольеўна Прусакова, бібліятэкар 2 катэгорыі бібліятэкі ВДМУ. Рэктар універсітэта Аляксей Мікалаевіч Чуканаў уручыў ёй пасведчанне на нагрудны знак "Ветэран працы ВДМУ". Гэта ўзнагарода стала прызнаннем добрасумленнай і шматгадовай працы на карысць развіцця Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.
Віншуем Галіну Анатольеўну з заслужанай узнагародай і жадаем ёй моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых прафесійных поспехаў!
