Паважаныя калегi, выкладчыкі, студэнты!
2 чэрвеня 2026 года ў канферэнц-зале галоўнага навучальнага корпуса адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі вядучага расійскага выдавецтва прафесійнай медыцынскай і фармацэўтычнай літаратуры «ГЭАТАР-Медыя».
Праграма мерапрыемства ўключае майстар-класы «Штучны інтэлект у медыцынскай адукацыі: другое дыханне выкладчыка» і «Бяспечны штучны інтэлект у медыцынскай адукацыі: чакаць нельга выкарыстоўваць», а таксама інтэлектуальны квіз для студэнтаў 1–4 курсаў універсітэта.
Спікерамі мерапрыемства з'яўляюцца кіраўнік распрацоўкі і суправаджэння ўкаранення лічбавых прадуктаў для медыцынскай адукацыі «ГЭАТАР Лічбавыя рашэнні» І.В. Крахмаль і кіраўнік продажаў лічбавых прадуктаў «ГЭАТАР Лічбавыя рашэнні (ТАА «Кансультант студэнта») А.У. Грачова.
Час правядзення: 12.00–15.00.
Уваход вольны.
