г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 library@vsmu.by
vsmu
Пятніца, 29 мая 2026

У бібліятэцы ВДМУ прайшла акцыя да Сусветнага дня без тытуню

29 мая, напярэдадні Сусветнага дня без тытуню (31 мая), у бібліятэцы адбылася прафілактычная акцыя «Чытай! Дыхай! Жыві!».

Супрацоўнікі бібліятэкі, студэнты і выкладчыкі маглі прыняць удзел у інтэрактыве: на спецыяльных картках кожны пісаў сваю асабістую прычыну адмовы ад курэння або даваў параду тым, хто толькі збіраецца развітацца са шкоднай звычкай. За некалькі хвілін сабрана больш за 50 шчырых адказаў – ад прагматычных («эканомія бюджэту») да натхняльных («хачу ўбачыць, як вырастуць мае дзеці»).

Найбольш частыя парады ўдзельнікаў:

-знайсці любімы спорт, хобі;

-палічыць, колькі грошай ідзе на цыгарэты ў год;

-жаданне быць энергічным лекарам, а не задыхацца на ўсходах.

Бібліятэка ВДМУ нагадвае: у фондзе бібліятэкі ёсць літаратура, якая дапаможа зрабіць першы крок да адмовы ад курэння. Кнігі, брашуры і перыядычныя выданні па прафілактыцы тытунекурэння даступны ўсім чытачам.

Ваша здароўе – у вашых руках. Прыходзьце, чытайце, беражыце сябе і будзьце здаровыя!

IMG_20260529_111926
IMG_20260529_110108
IMG_20260529_112921
IMG_20260529_113134
previous arrow
next arrow

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
33-90-22
(29) 514-25-37
(Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках