Паважаныя супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на першы бібліяфестываль ВДМУ, прысвечаны Году Міра і Стварэння.
14 сакавіка ў 16.30 у фае 1 паверха бібліятэкі адкрыецца БібліяФэст ВДМУ-2023.
З гэтага часу па ўсёй бібліятэцы будуць арганізаваны тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі.
Ці праўда, што адна машына вязе смецце з розных кантэйнераў? Якое смецце куды выкідваць? Як палепшыць свае эка-прывычкі? Пра гэта і многае іншае можна будзе даведацца на экалагічнай пляцоўцы. Кожны ўдзельнік атрымае трэкер і зможа самастойна ўкараніць «экалогію» у сваё жыццё.
Натхніцца творчасцю сваіх аднакурснікаў можна будзе на ваенна-патрыятычнай пляцоўцы, дзе выступяць літаратурны клуб Іерыхон; InModo, DeFacto, гр.Арытмія і інш.
«Жывая бібліятэка» – праект для тых, хто задаецца пытаннямі аб практычнай дзейнасці ўрача, аб выбары спецыяльнасці, аб спецыфіцы работы ў сферы медыцыны. На ўсе пытанні будуць адказваць «жывыя кнігі»: урач-кардыяхірург Выхрысценка К.С., урач акушэр-гінеколаг Кавалёў А.В., урач-тэрапеўт Пячэрская М.С.
Для людзей, неабыякавых да дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці, арганізавана пляцоўка з удзелам грамадскіх ініцыятыў - Беларускага Фонду Міра, а таксама валанцёрскіх арганізацый ВДМУ.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы - https://forms.gle/iZuJspDFwKBc1bWV9
Праграма мерапрыемства ніжэй: