Фото Натальи Коноховой.
14 сакавіка адбыўся першы адукацыйны БібліяФэст ВДМУ, прысвечаны Году міра и стварэння. Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар універсітэта Аляксей Мікалаевіч Чуканаў і загадчыца бібліятэкі Алена Рыгораўна Красікава перарэзалі сімвалічную стужку, і пляцоўкі бібліяфэста пачалі сваю працу для ўдзельнікаў.
Бібліяфэст раскрывае тэму Міра і Стварэння праз некалькі пляцовак – экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, пляцоўкі грамадскіх ініцыятыў і праекта «Жывая бібліятэка», прысвечанага стваральнай працы медыкаў.
На працягу 3-х гадзін у бібліятэцы праходзілі адукацыйныя мерапрыемствы: майстар-класы, лекцыі, праект «Жывая бібліятэка», дзе студэнты задавалі пытанні хірургу, тэрапеўту, акушэру-гінеколагу, і слухалі іх адказыы з асабістага прафесійнага вопыту. Ваенна-патрыятычная пляцоўка гучала музыкай і вершамі.
У арт-галерэі ў гэты дзень быў прадстаўлены унікальны проект «Алфавіт міра і стварэння», аўтары якога паспрабавалі арыгінальна раскрыць тэму бібліяфэста пры дапамозе беларускай лексіцы і візуалізацыі.
БібліяФэст аб'яднаў намаганні ўніверсітэта, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, спрыяў раскрыццю творчага патэнцыялу студэнтаў.
Бібліятэка выказвае падзяку студэнтам, прыняўшым актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычнай пляцоўцы БібліяФэста. Гэта ўдзельнікі літаратурнаго клуба «Іерыхон»: Мікіта Аўрамаў, Таццяна Тур, Вольга Мельнікава, Дар'я Яновіч, Андрэй Валевіч, арт-тэатр «De facto», салістка студыі эстраднай песні «Тандэм» Анна Палехіна, інструментальны ансамбль InModo, музычная група«Арытмія», а таксама Аксана Кечко, Аляксандр Маскалёў, Улад Салаўёў, Крысціна Куратава, а таксама дзеці супрацоўнікаў універсітэта - школьнікіАрына Навадворская і Віктар Сіўко.
Удзячнасць валанцёрам ВДМУ: Цярэшчанка Анастасіі, Казінец Ксеніі і іншым.
Удзячнасць супрацоўнікам студэнцкага клуба за музычнае суправаджэнне.
Дзякуе Ваенна-патрыятычнаму Клубу «Служу Айчыне» і ваеннай кафедры за аказаную падтрымку.
Дзякуе Лапавай Наталлі Валер'еўне, а таксама «жывым кнігам»: Выхрысценка Кірылу Сяргеевічу, Кавалёву Ягору Уладзіміравічу, Пячэрскай Марыі Сяргееўне.
Дзякуе гасцям БібліяФэсту: Лазука Сяргею Аляксандравічу, Тумановай Таццяне Уладзіміраўне.