Менавіта 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, клуб адчыніў дзверы для тых, хто чытае мастацкія кнігі, любіць паэзію і хоча рэалізаваць свой творчы патэнцыял! І сёння клую з'яўляецца месцам прыцягнення і месцам плённых дыскусій на новыя і нечаканыя тэмы.
Новая сустрэча удзельнікаў "Маё ЛЮБІМАЕ" запомнілася вялізнай колькасцю водгукаў на творы як паэзіі, так і прозы.
Гучалі імёны класікаў і аўтараў сучаснай літаратуры. Рэкамендацыі да чытання Барыса Палявога «Аповесць аб сапраўдным чалавеке», Міхаіла Шолахава «Паднятая цаліна», Джэйн Осцін «Гонар і прадузятасць», Эрыха Марыі Рэмарка «Цені ў раі», Германа Гесе «Стэпавы воўк», Антона Чыжа «Формула злачынства» і многіх іншых .
Цікавым эпізодам быў удзел чальцоў клуба ў гульні «Пара радкоў», дзе кожны змог паказаць не толькі свае пісьменніцкія здольнасці, але і выявіць крэатыўнае мысленне.
Карысным аказаўся і агляд навінак мастацкай літаратуры, якую можна атрымаць на абанеменце мастацкай літаратуры бібліятэкі.
Калі вы даўно жадалі прыняць удзел у літаратурным клубе, знайсці цікавыя зносіны ў сяброўскай атмасферы і падзяліцца ўласнымі ідэямі, зазірайце да нас!
Усі пытанні па удзеле дасылайце на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай у тэме ліста: "Варганавай І. М".