Бібліятэка ВДМУ прадстаўляе медыяпраект «Пра вайну вершамі гаворым» у межаах Рэспубліканскай сеткавай акцыі да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Бібліятэка – месца памяці».
У праекте прынялі ўдзел студэнты ВДМУ - аўтары і выканаўцы вершаў пра Вялікую Айчынную вайну.
Вялікая Айчынная вайна ніколі не перастане хваляваць людзей, раздзіраючы старыя раны. Памяць аб загінуўшых святая: ніколі не згасае агонь вечнай славы ў абеліскаў і манументаў, збудаваных у гонар Герояў.
Прадстаўляем Вашай увазе верш «Никто не забыт и ничто не забыто» у аўтарскім выкананні Дубоўскай Марыі, студэнткі 2 курса лячэбнага факультэта:
https://www.youtube.com/watch?v=MiJMQAZp3Iw
Дзень Перамогі - урачыстае, светлае і сумнае свята. Сучаснае і будучае пакаленні не маюць права забыць падзеі Вялікай Айчыннай вайны і тое, якім коштам дасталася перамога.
Прадстаўляем Вашай увазе верш «Память о войне» у аўтарскім выкананні Баранецкага Яўгена, студэнта 2 курса лячэбнага факультэта:
https://www.youtube.com/watch?v=rWLXJOxMorc
Каханне і вайна... Здавалася б, што можа быць больш супрацьлеглае, чым гэтыя два паняцці, якія нібы адмаўляюць адзін аднаго. Аднак насамрэч, прыглядаючыся да фактаў і эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны, можна ўбачыць, што каханне, як і песня, увесь час прысутнічала ў жыцці людзей тых цяжкіх часоў.
Прадстаўляем Вашай увазе верш «Ну, здравствуй, мой храбрый…» у аўтарскім выкананні Яновіч Дар'і, студэнткі 2 курса лячэбнага факультэта:
https://www.youtube.com/watch?v=kxizyjUfVY8