г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Аўторак, 13 чэрвеня 2023

ЖАМЧУЖЫНА АРХІЕРЭЙСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ

Абанемент навуковай літаратуры бібліятэкі ВДМУ падрыхтаваў выставу духоўнай літаратуры «ЖАМЧУЖЫНА АРХІЕРЭЙСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ». Усе кнігі, прадстаўленыя на выстаўцы, з асабістай бібліятэкі арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя (Драздова).

Унікальныя выданні, якія адносяцца да XIX-XX стст.: «Писма келейныя» (1895 г.), «Выписка из старописьменных, старопечатных и других книг, свидетельствующих о святости соборной и апостольной церкви…» (1896 г.), «Творения святого отца нашего Иоанна Златоуста» (1895 г.), «Божественные гимны преподобного Симеона Новаго Богослова» 1917 г.), раскрываюць перад намі ўсю прыгажосць, багацце і разнастайнасць свайго зместу і асвятляюць новыя, яшчэ невядомыя старонкі старажытнарускай культуры і мастацтва.

«Собрание сочинений святителя Игнатия Брянчанинова», «История Русской церкви», у 9 тамах, «Новый Завет Острожской Библии 1581 г.», «Святое Евангеліе.Слуцк.», «Слова пастыря Церкви» у 3 тамах, «Добрый Кормчий. Почитание св. Николая в христианском мире», «Покаяние. Уральская Голгофа. Дорога к храму» і інш. -  усе гэтыя кнігі падахвочваюць да таго, каб у душы чалавека нараджаліся духоўныя пачуцці, перажыванні, думкі, падштурхоўваюць яго да ўнутранага душэўнага росту.

На выставе таксама прадстаўлены кнігі аб св. Луке (Вайна-Ясянецкім), 11 чэрвеня - дзень памяці святога. Арцыбіскуп Лука - рэлігійны дзеяч, урач-хірург, вучоны і духоўны пісьменнік, аўтар прац па анестэзіялогіі і гнойнай хірургіі. Доктар медыцыны, доктар багаслоўя, прафесар. Лаўрэат сталінскай прэміі першай ступені (1946 г.) за манаграфію "Нарысы гнойнай хірургіі". У кнізе прадстаўлены звесткі па тапаграфічнай анатоміі пры вырашэнні пытанняў тапічнай дыягностыкі і рацыянальнага аператыўнага лячэння нагнаенняў.

"Нарысы гнойнай хірургіі" вы можаце знайсці ў фондзе бібліятэкі ВДМУ.

За ўдзел у Вялікай айчыннай вайне быў узнагароджаны медалём "За доблесную працу ў Вялікай айчыннай вайне 1941-1945 гг."

Праваслаўная літаратура заклікана не толькі паўплываць на розум і пашырыць кругагляд чытача, не толькі звярнуць яго ўвагу на кола тых ці іншых адцягненых ад жыцця пытанняў, але перш за ўсё, увесці чытаючага ў духоўны свет вечнай ісціны і прыгажосці.

Пазнаёміцца з выставай вы можаце на Абанеменце навуковай літаратуры (201 каб.)
Пн- пт: 8.30-17.00

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках