У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі бібліятэкі правялі акцыю «Тут ёсць я і Радзімы маёй пачатак».
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага народа. Прадстаўнікі больш за сорак чатыры краіны атрымліваюць адукацыю ва ўніверсітэце. Таму мэтай акцыі стала магчымаць падкрэсліць важнасць захавання культурнага і моўнага багацця ў свеце.
Падчас акцыі ўсе жадаючыя пазначалі свае ўласныя імёны і прымацоўвалі гэтыя запісы на імправізаванае “сэрца свету”. Кожны з удзельнікаў атрымаў магчымасць расказаць пра сваю краіну і ўспомніць свае сцежкі з дзяцінства на рускай, беларускай, английскай, сінегальскай, пярсідскай, бянгальскай, туркменскай і арабскай і іншых мовах свету.