27 лютага ў арт-галерэі бібліятэкі адбудзецца змена экспазіцыі.
Аўтар выстаўкі работ "Думак маіх караблі" Дар'я Ластавая, студэнтка 3 курса лячэбнага факультэта прадстаўляе свае работы, створаныя "на лічбавай аснове і з незвычайнай душой". Для стварэння мастацкіх твораў у лічбавай форме патрэбны планшэт для малявання і пяро.
Digital art - папулярны кірунак у медыямастацтве. Феномен камп'ютарнай эстэтыкі адкрывае бязмежныя магчымасці самавыяўлення. Прырода надзяліла чалавека здольнасцю вандраваць па бясконцых морах інфармацыі, атрыманай з кніг, твораў музыкі і кінематографа, тэатральных пастановак. Думаць, аналізаваць, перапрацоўваць, ствараць новае. У масе інфармацыі важна не страціць сваё "я", чуць свой унутраны голас. Застацца сабой у свеце, які змяняецца - гэта тое, што робіць нас мудрэй і мацней!
Запрашаем да прагляду!