З 6 мая ў арт-галерэі будзе прадстаўлены праект "Памяць у Асобах", прысвечаны 79-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта - удзельнікі фотаакцыі, аформленай у выглядзе фотакалажаў, прадставілі сваіх блізкіх сваякоў-удзельнікаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны.
Інсталяцыя, якая ілюструецца копіямі фатаграфій ваенных гадоў, адлюстроўвае асноўныя вехі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Гэты асаблівы праект падкрэслівае важнасць гістарычнай памяці: "гэта трэба жывым".
Мы разам аддаём належнае тым, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай краіны, тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля будучых пакаленняў.
Давайце будзем памятаць аб тых, хто ваяваў і набліжаў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне!
Запрашаем да прагляду!