4 ліпеня ў арт-галерэі бібліятэкі адбудзецца змена экспазіцыі.
У зборнай тэматычнай выставе будуць прадстаўлены фотаработы удзельнікаў, фотаработы якіх ўжо раней размяшчаліся ў нашай арт-галерэі. Цудоўныя краявіды, якія адлюстроўваюць прыгажосць і разнастайнасць прыроды, прадставяць Л.Я. Бяляева, загадчыца кафедры паталагічнай фізіялогіі, К.А. Каваленка, бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела суправаджэння і развіцця бібліятэчных інфармацыйных сістэм і тэхналогій, Бабкуноў Максім, студэнт 5 курса лячэбнага факультэта і Каспяровіч Вікторыя, выпускніца лячэбнага факультэта ВДМУ. Таксама ў кожнага з нас з'явіцца магчымасць убачыць фотаработы А.А. Пашкова, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта, якога, нажаль, сярод нас ужо няма.
Дзівіцца і захапляцца, натхняцца і зараджацца цудамі прыроды. Што можа быць лепей?
Запрашаем да прагляду!