г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Серада, 05 лютага 2025

БІБЛІЯТЭКА ВДМУ СТАЛА ЎДЗЕЛЬНІКАМ МІЖНАРОДНАЙ ІНІЦЫЯТЫВЫ RSCVD

Паважаныя чытачы!

Рады паведаміць вам, што бібліятэка ВДМУ стала ўдзельнікам міжнароднай ініцыятывы RSCVD, якая дае доступ да навуковых публікацый і матэрыялаў для даследаванняў праз бясплатную службу дастаўкі дакументаў.

RSCVD (“Resource Sharing Collaborative and Voluntary Document Delivery”) – гэта ініцыятыва, створаная членамі Камітэта ІФЛА (Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў) па дастаўцы дакументаў і сумесным выкарыстанні рэсурсаў. Праект быў створаны ў адказ на абмежаванні доступа да навуковай інфармацыі, выкліканыя фінансавымі бар'ерамі і зачыненымі архівамі. Асноўная мэта ініцыятывы - забяспечыць доступ да артыкулаў і даследаванняў для адукацыйных і навуковых мэт.

Калі вам неабходны канкрэтны артыкул з Pubmed, Web of Science, Scopus ці іншай сістэмы, якая індэксуе публікацыі, і яе няма ў адкрытым доступе, вы можаце даслаць запыт на пошту бібліятэкі (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.). Мы звяжамся з удзельнікамі ініцыятывы, і, калі артыкул даступны, дашлем яго Вам у найкарацейшыя тэрміны.

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках