Увага!
Адкрываецца прыём фотаработ для выставы ў арт-галерэі бібліятэкі ў рамках праекта «Мая Беларусь». У кожнага з нас ёсць месца, якое насычана добрымі ўспамінамі дзяцінства. Чалавек заўсёды зверне ўвагу і зацікавіцца, пачуўшы назву роднага горада або вёскі, вуліцы. Падзяліцеся тым, што спазналі самі! Дзіўныя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, старажытныя інжынерныя збудаванні, займальныя музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў. Знайдзіце водгук у сэрцах людзей і збірайцеся ў падарожжа па Беларусі!
На электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 31.05.2025 г. дасылайце фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гістарычную і культурную спадчыну, унікальнасць помнікаў культуры і архітэктуры Беларусі. Кожны фотаздымак трэба суправадзіць апісаннем, агульнымі звесткамі аб прадстаўленым аб'екце, а таксама пазначыць сваё імя, прозвішча, факультэт, курс, групу (для студэнтаў), падраздзяленне і пасаду (для супрацоўнікаў).
Найлепшыя фотаработы будуць уключаны ў экспазіцыю выставы арт-галерэі бібліятэкі, дзе кожную вобласць плануецца прадставіць сваімі знакавымі месцамі і славутасцямі. Запрашаем да ўдзелу!