г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Серада, 14 мая 2025

Тэставы доступ да інтэрактыўных адукацыйных прадуктаў выдавецтва "ГЭОТАР-Медиа"

Паважаныя чытачы!

Да 30 чэрвеня адкрыты тэставы доступ да інтэрактыўных адукацыйных прадуктаў выдавецтва "ГЭОТАР-Медиа".

Для ВДМУ адкрыты тэставы доступ да інтэрактыўных лічбавых навучальных дапаможнікаў, размешчаных у Электронна-бібліятэчнай сістэме "Кансультант студэнта" (www.studentlibrary.ru) у раздзеле "Цифровые учебные пособия". Гэтыя рэсурсы распрацаваны кампаніяй "ГЭОТАР-Цифра" сумесна з выкладчыкамі вядучых медыцынскіх ВНУ Расійскай Федэрацыі і накіраваны на паглыбленае і нагляднае асваенне базавых і клінічных дысцыплін.

У распараджэнні выкладчыкаў і студэнтаў - віртуальныя сімулятары "Боткін" і "Філатаў", у якіх можна патрэніравацца ў пастаноўцы дыягназаў, выбары абследаванняў і лячэнні пацыентаў у тэрапеўтычнай і педыятрычнай практыцы. Таксама даступныя інтэрактыўныя атласы па гісталогіі, паталагічнай анатоміі (у тым ліку паталагічнай анатоміі галавы і шыі) з лічбавымі мікрапрэпаратамі, якія здольныя цалкам замяніць светлавы мікраскоп. Акрамя таго, адкрыты доступ да інтэрактыўнага навучальнага дапаможніка IСКУЛАП для вывучэння курсаў дысцыплін «Прапедэўтыка дзіцячых хвароб» і «Прапедэўтыка ўнутраных хвароб» і прадуктаў інтэрактыўнай платформы МедМан для мадэлявання медыцынскіх маніпуляцый.

Усе прадукты адаптаваны для працы з кампутараў і мабільных прылад, падтрымліваюць афлайн-доступ і адпавядаюць патрабаванням Федэральнага дзяржаўнага адукацыйнага стандарту.

Для актывацыі доступу неабходна рэгістрацыя на сайце www.studentlibrary.ru з IP-адрасоў ВДМУ. Пасля рэгістрацыі або пры яе наяўнасці перайдзіце ў раздзел "Цифровые учебные пособия". Абярыце неабходны вам дапаможнік і прыступайце да вывучэння.

Па пытаннях доступу і выкарыстання звяртацца ў Сектар інфармацыйнага абслугоўвання і абслугоўвання па базах даных (корпус "Медыцынская бібліятэка", 3 паверх, каб. 303).

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
bibliotekavgmu@mail.ru
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках