З нагоды Дня беларускай навукі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі доктар педагагічных навук, прафесар Матульскі Раман Сцяпанавіч выказаў падзяку супрацоўнікам бібліятэкі ВДМУ за актыўны ўдзел у фарміраванні электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнага ўзроўню - БД "Вучоныя Беларусі".
Таксама ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі работы супрацоўнікаў нашай бібліятэкі, іх прафесіяналізм у пошуку і аналізе біяграфічнай і бібліяграфічнай інфармацыі, адказнасць за якасць кантэнту.