г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Унікальны праект таймераграфіі "Віцебск ваенны: па старонках памяці", аўтарам якога з'яўляецца Віктар Барысенкаў, быў прадстаўлены ў галерэі нашай бібліятэкі 4 мая.

Віктар Мікалаевіч, прафесійная дзейнасць якога звязана з паліграфіяй, шмат гадоў займаецца вывучэннем гісторыі архітэктуры роднага Віцебску. Праект таймераграфіі пад назвай «Віцебск ваенны: па старонках памяці" прадстаўлены працамі...

Дзень Перамогі - урачыстае, светлае і сумнае свята.
Вайна забрала тысячы жыццяў, пакалечыла тысячы дзіцячых лёсаў, адняла светлае і радаснае дзяцінства.

Шмат твораў напісана на ваенную тэму, знята фільмаў пра вялікія подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў, пра жыццё і смерць, любоў і гора. Ваенная тэма прасочваецца і ў паэзіі Льва Мацвеевіча Цітова.

Леў Мацвеевіч Цітоў - кандыдат медыцынскіх...

Похожее видео

Паважаныя чытачы!

Прадстаўляем да вашай увагі прэзентацыю, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста Янкі Журбы. Сардэчная адкрытасць і шчырасць пачуцця, нязгасальны аптымізм Янкі Журбы ў новым гучанні вершаў.

Похожее видео

Паважаныя чытачы!

Да канца 2021 года ў нас адкрыты доступ да чатырох кніг на англійскай мове ў ЭБС "Консультант студента":

  • Kharkevitch, D. A. Pharmacology : Textbook / Translation of Russian textbook, 12th edition, revised and improved. - M. : ГЭОТАР-Медиа, 2019. - 2nd edition. - 680 pages with illustrations. - 680 с. - ISBN 978-5-9704-4985-1. - Текст : электронный // URL :...

Паважаныя чытачы!

З 1 красавіка ў чытальнай зале бібліятэкі ВДМУ (каб. 403) праводзіцца выстава іканапісу педагога-арганізатара аддзела па выхаваўчай працы з моладдзю ВДМУ Назарава Сяргея Міхайлавіча «Святло Хрыстова Уваскрэсення».

Запрашаем вас.

Мы прапануем вашай увазе выставу фотаработ Сінькова Глеба Генадзьевіча, начальніка аддзела дыстанцыйнага навучання, магістра педагагічных навук. Выстава фотаработ «Чатыры сезона» праводзіцца з 1 красавіка па 3 мая.

Эстэтычная каштоўнасць фотаработы пейзажнага жанру застаецца нязменнай ва ўсе часы. Пры ўяўнай лёгкасці, зняць прыгожы пейзаж пад сілу не кожнаму.

У выставе «Чатыры сезону»...

Прапануем вашай увазе анлайн-прэзентацыю дапаможніка «Публікацыйная актыўнасць і індэксы навуковага цытавання: у пытаннях і адказах», складальнікам якога з'яўляецца супрацоўнік нашай бібліятэкі - вядучы бібліятэкар Гнідэнка Кацярына Уладзіміраўна.

З нагоды Дня беларускай навукі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі доктар педагагічных навук, прафесар Матульскі Раман Сцяпанавіч выказаў падзяку супрацоўнікам бібліятэкі ВДМУ за актыўны ўдзел у фарміраванні электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнага ўзроўню - БД "Вучоныя Беларусі".

Таксама ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі работы супрацоўнікаў нашай...

Паважаныя чытачы!

Прадстаўляем вам дапаможнік, складзены супрацоўнікам нашай бібліятэкі - вядучым бібліятэкарам Гнідэнка Кацярынай Уладзіміраўнай:

Публикационная активность и индексы научного цитирования : в вопросах и ответах : [пособие] / [авт.-сост. Гниденко Е. В.] ; М-во здравоохранения Республики Беларусь, УО "Витебский гос. ордена Дружбы народов мед. ун-т", Библиотека. - Витебск : ВГМУ...

У гэтым годзе, акрамя падпіскі на Какрэйнаўскую бібліятэку, мы таксама падпісаліся на 399 часопісаў па медыцыне, сястрынскай справе і ахове здароўя на платформе https://onlinelibrary.wiley.com/ на бягучы год і з глыбінёй архіва ў 5 гадоў. Абодва рэсурсы даступныя выдалена (па пытаннях аддаленага доступу звяртайцеся ў каб. 501).

Часопісы Wiley (c 23 лістапада 2020 па 22 лістапада...

Старонка 12 з 13

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках