г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 library@vsmu.by
vsmu

Паважаныя чытачы!

Віншуем вас з набліжаючыміся святамі – Днём Працы і Днём Перамогі!

Звярніце ўвагу на зменены графік працы бібліятэкі ў выхадныя і святочныя дні:

20, 21 красавіка – у бібліятэцы выхадны дзень.

25, 30 красавіка, 8 мая – рабочы дзень усіх падраздзяленняў бібліятэкі будзе скарочаны на 1 гадзіну.

1 і 9 мая – выхадны дзень.

Жадаем прыемнага адпачынку!

Бібліятэка Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у фестывалі мастацкай моладзі «АРТ-вакацыі».

На 2 этапе Рэспубліканскага інтэрактыўнага праекта «РЭЦЫТАЦЫЯ» была прадстаўлена творчая праца. Аснову відэасюжэту склала прачытанне верша “Чай ад мамы” беларускага пісьменніка Мікалая Аляксандравіча Маляўкі. У гэтым годзе адзначаецца 85-годдзе з дня яго...

Да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна бібліятэка ВДМУ прадстаўляе цыкл відэасюжэтаў і запрашае ў віртуальнае падарожжа па біяграфіі і творчым шляху пісьменніка, ад зенітчыка, які абараняў неба Мурманска, да лаўрэата Дзяржаўных прэмій і аўтара раманаў «Глыбокая плынь», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні».

Чытаем Івана Шамякіна анлайн, каб ажывіць старонкі яго кніг і...

Паважаныя чытачы!

Мы падрыхтавалі бюлетэнь новых паступленяў у бібліятэку за ліпень-верасень 2025. Азнаёміцца з ім можна тут.

Дарагія сябры!

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Адзінства народа - той падмурак, на якім будуецца незалежная, моцная і квітнеючая дзяржава.

Прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту, новых поспехаў на карысць нашай краіны.

У гонар Дня бібліятэк у нашай бібліятэцы адбылася захапляльная акцыя-мерапрыемства, дзе студэнты праверылі свае веды ў бібліятэчнай крыжаванцы. Студэнты разгадвалі тэрміны, звязаныя са светам кніг і бібліятэк. А таксама пакінулі свае пажаданні бібліятэцы, напісаўшы іх на каляровых стыкерах. Усе пажаданні прымацоўваліся да спецыяльнай дошкі, ствараючы яркі і натхняльны калаж. Гэта было сапраўднае...

Серада, 17 верасня 2025

З Днём бібліятэк Беларусі!

Паважаныя калегі, сябры бібліятэкі!

Віншуем са святам - Днём бібліятэк!

Жадаем, каб вашы прафесійныя планы паспяхова ажыццяўляліся, а ідэі ўвасабляліся ў жыццё.

Няхай кожны дзень натхняе на новыя дасягненні, будзе напоўнены творчым сэнсам, радасцю і дабром.

Паважаныя студэнты!

З 29 жніўня пачнецца выдача літаратуры для студэнтаў 4, 5, 6 курсаў.

Студэнты лячэбнага факультэта 4-6 курсаў могуць атрымліваць падручнікі на цыклавыя дысцыпліны з 8.30 да 17.00 на абанеменце навучальнай літаратуры.

Студэнты педыятрычнага і стаматалагічнага факультэтаў 4-5 курсаў могуць атрымліваць падручнікі на цыклавыя дысцыпліны з 8.30 да 17.00 на абанеменце...

Паважаныя чытачы!

Мы падрыхтавалі бюлетэнь перыядычных выданняў, якія паступаюць у бібліятэку па падпісцы ў 2 паўгоддзі 2025.

Паглядзець яго можна тут.

Панядзелак, 16 чэрвеня 2025

Увазе выпускнікоў ВДМУ!

Паважаныя выпускнікі!

Перад тым, як падпісаць абыходны ліст і пакінуць універсітэт, вы можаце зарэгістравацца ў расійскай даведачна-інфармацыйнай сістэме MedBaseGeotar. MedBaseGeotar - гэта сістэма для практыкуючых медыцынскіх спецыялістаў, якая змяшчае падручнікі, манаграфіі, атласы і нацыянальныя кіраўніцтвы выдавецтва ГЭОТАР-Медиа, а таксама перакладныя манаграфіі, аглядныя артыкулы, лекавыя...

Старонка 1 з 16
пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(29) 514-25-37 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках