г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Паважаныяы чытачы!

З 21 студзеня па 28 лютага ў нашай арт-галерэі будзе прадстаўлена фотавыстава «Панарама гарадоў беларускіх».

Аўтар фотаработ, Каспіровіч Вікторыя, студэнтка 6 курса лячэбнага факультэта, прапаноўвае вам пазнаёміцца з творчым складнікам яе асобы. Захапленне фатаграфіяй пачалося яшчэ з часоў дзяцінства і сёння застаецца любімым заняткам Вікторыі..

Вікторыя падзеліцца з...

9 снежня Беларусь адзначыла 130–гадовы юбілей з Дня нараджэння Максіма Багдановіча, самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Да гэтай даты бібліятэка ВДМУ падрыхтавала  мова-чэлендж "Чытаем Багдановіча. Выклік прыняты". З мэтай ушанавання памяці слаўнага сына беларускага народа і папулярызацыі яго творчасці напрацягу снежня дынамічна публікаваліся на старонках бібліятэкі ў...

Мы даўно пасталелі, памужнелі, нашы погляды на жыццё сталі прагматычнымі, аднак недзе ў далёкім кутку душы ўсё яшчэ цепліцца маленькая надзея на цуд.

Цуд, які ўсе мы чакаем напярэдадні кожнага Новага года, бо ў кожным дарослым чалавеку засталося нешта дзіцячае.

А вы памятаеце навагоднія святы свайго дзяцінства? Памяць аб іх беражліва захоўваюць фотаздымкі ў сямейных альбомах. Давайце...

Па выніках VII незалежнага рэйтынгу сайтаў бібліятэк медыцынскіх універсітэтаў сайт бібліятэкі ВДМУ заняў 8-е месца сярод 58 бібліятэчных сайтаў. У рэйтынгу прынялі ўдзел сайты бібліятэк 55 медыцынскіх ВНУ Расійскай Федэрацыі, а таксама Заходне-Казахстанскага медыцынскага ўніверсітэта (г. Актобе), Віцебскага і Гродзенскага медыцынскіх універсітэтаў.

У экспертную камісію рэйтынгу ўвайшлі...

Працягваецца мова-чэлендж  "Чытаем Багдановіча. Выклік прыняты", які бібліятэка запусціла да 130-годдзя з Дня нараджэння вядомага паэта, літаратуразнаўца, генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Кожны можа прачытаць свой любімы верш гэтага аўтара, выкласці аўдыё-, відэазапіс на сваёй старонцы у сацсетках, адзначыўшы у подпісах хэштэг #бібліятэкавдму або #библиотекавгму #вызаўпрыняты...

Восень – незвычайна прыгожы і чароўны час года, які натхняе мастакоў, фатографаў, паэтаў і пісьменнікаў. У фоткаконкурсе "Восеньскі эцюд" мы хацелі паказаць, што кожны асобны фотаздымак - гэта часцінка аднаго цэлага вобразу восені. 

Удзельнікамі конкурсу сталі выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

Кіруючыся такімі ўмовамі, як якасць выявы, арыгінальнасць...

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнтаў, які штогод праводзіцца 17 лістапада, прапануем вашай увазе фотапраект "Кнігі вечныя".

Незвычайная ідэя інтэрпрэтацыі ці новага тлумачэння карцін вядомых мастакоў мінулага і сучаснасці, якія аб'яднала тэма «Чалавек, які чытае», з'явілася пачаткам унікальнага, на наш погляд, праекта. Не сакрэт, што цікавасць да чытання аб'ядноўвае людзей. У праекце “Кнігі...

Пятніца, 29 кастрычніка 2021

Бібліятэка ВДМУ цяпер і ў Instagram!

Паважаныя чытачы!

Паведамляем вам, што цяпер мы ёсць у Instagram @lib.vsmu.

Профіль створаны, каб асвятляць актуальныя пытанні, падзеі ў бібліятэцы... І для добрага настрою.
Мы рады бачыць кожнага.

Чацвер, 07 кастрычніка 2021

Фотаконкурс "Восеньскі эцюд"

З 1 па 31 кастрычніка 2021 года ў бібіліятэцы праводзіцца фотаконкурс "Восеньскі эцюд". У конкурсе прынімаюць удзел чытачы бібліятэкі ВДМУ. Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць фатаграфій по восеньскай тэматыцы.

Лепшыя работы будуць адабраны для афармлення Арт-галерэі бібліятэкі.

Работы прымаюцца да 31 кастрычніка па адрасе: ...

З 21 верасня ў галерэі бібліятэкі змяняецца экспазіцыя. Аўтар выставы фотаработ «Твары гарадоў» Мацкевіч Алег Юр'евіч, загадчык прэс-цэнтра ВДМУ, прапануе вашай увазе фатаграфічныя дарожныя нататкі з турыстычных міні-падарожжаў па краінах Еўропы. Фотаработы, у якіх так выразна перадаецца асаблівая атмасфера і настрой. Дзе, па сутнасці, кожная краіна, горад ці мястэчка мае свой непаўторны твар...

Старонка 10 з 13

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках